Пра мастачку
Фантазію Каці і яе ўмелыя рукі цяжка абмежаваць фарматамі і кірункамі, і яна знаходзіць рэалізацыю сваёй творчасці не толькі ў жывапісе.
Яе творчасць — гэта жаночыя вобразы, якія выраслі разам з ёй і з'яўляюцца галоўным натхненнем на ўсё яе жыццё. А пачыналася ўсё з русалак, прынцэс
і модных работ з калекцыямі адзення, бо Каця марыла стаць дызайнеркай адзення
(але ніколі не позна!).
«Я сапраўды не магу жыць без творчасці. Цяпер, пасля перапынку, яна быццам выйшла з забыцця. Гэта вельмі сур'ёзная частка мяне».