Супрацоўніцтва з Beghurebi:
цэнтрам псіха-сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей з асаблівымі патрэбамі

Даўняя мара

Гэты праект прапанаваў украінскі мастак, даўняй марай якога было стварэнне муралаў для дзіцячага цэнтра. Мы знайшлі выдатнае месца ў цэнтры горада, побач з гарадскім рынкам, з багатай гісторыяй, якая пачалася ў 1995 годзе.
Гэта недзяржаўная арганізацыя «Дзіця і асяроддзе», створанае для дапамогі сацыяльна неабароненым дзецям — дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзецям, якія апынуліся ў вельмі цяжкім жыццёвым становішчы.
З дзецьмі, рыхтуючы іх да школы і развіваючы творчыя здольнасці, працуюць спецыялісткі розных напрамкаў: псіхалагіні, лагапедкі, фізіятэрапеўткі. Попыт на такія заняткі высокі, але абмежаваны толькі прасторай у пакоях, дзе можа размясціцца пэўная колькасць дзяцей.
Валанцёр_кі дапамагалі з рамонтам на другім паверсе, каб змясцілася больш дзяцей, але самі пакоі выглядалі вельмі змрочна ў даволі старым будынку.
ЖНІВЕНЬ / 2023
Пачатак
Адгукнуліся пяць маста_чак і яшчэ больш валанцёр_ак.
Мы звярнуліся ў цэнтр, прапанавалі дапамогу, якая аказалася вельмі патрэбнай!
Адгукнуліся пяць маста_чак і яшчэ больш валанцёр_ак. Для некаторых гэта была іх першая спроба насценнага мастацтва, якая давала маста_чкам магчымасць папрактыкавацца ў працы ў большым маштабе і дадаць каштоўны твор
у свае партфоліа.

БАЧАННЕ НАРАДЗІЛАСЯ

Прыемна было бачыць значны водгук і жаданне розных людзей, у тым ліку грузінскіх артыст_ак, да ўдзелу ў гэтым праекце. Беларус_кі і грузін_кі аб'ядналіся, паказалі, як мастацтва і сацыяльныя ініцыятывы збліжаюць людзей!
КАСТРЫЧНІК / 2023
У выніку
У выніку мы стварылі тры пакоі: пакой хінкалі, дзе хінкалі адпраўляюцца ў падарожжа, перажываюць прыгоды і дзеляцца пасланнем, што жыццё — гэта прыгода, поўная творчасці і свабоды; кветкавы пакой з аблокамі і раслінамі; і гусенічны пакой з крутой гусеніцай і іншымі персанажамі, яе сябрамі. У калідоры — абстрактная касмічная флора з кветкамі і зоркамі, якая пераходзіць у лес. Увогуле, ідэі разнастайныя, але ўсе выглядаюць фантастычна і цікава, добра дапаўняюць адна адну.
“Пакой з хінкалі” аўтарства Зміцера Жаўнова
Мэтай было нешта прыязнае для дзяцей, але не занадта яскравае, паколькі дзеці маюць розныя асаблівасці і могуць дрэнна рэагаваць на яркія фарбы. Кожн_ая маста_чка прыдумля_ла свае ўласныя ідэі, і мы ўзгаднілі іх з Нанай, дырэктаркай цэнтра.
— Вольга Кавальская, куратарка праекта
Цэнтр знаходзіцца прама на тэрыторыі вялізнага рынку і таксама акружаны гаражамі. Першае, што мы заўважылі, калі прыехалі, — гэта значная колькасць смецця.
Мы адразу вырашылі, што трэба прыбіраць тэрыторыю. У Тбілісі ёсць ініцыятыва
Tbilisi CleanUps — яны збіраюцца па выходных у розных частках горада, каб прыбраць смецце. Мы звярнуліся да іх і прапанавалі супрацоўніцтва. Прыехалі і нашы валанцёр_кі, і мы агулам было каля 20-25 чалавек.
Вялікі дзякуй
Маста_чкі, якія ўдзельнічалі
у праекце::
1. Зміцер Жаўноў
2. Кеці Размадзэ
3. Іра Алюніна
4. Kotplot
4. Tattoosbyilato


МАСТАЦТВА. ІНКЛЮЗІЎНАСЦЬ. СУПРАЦОЎНІЦТВА