Як стварыць мурал?
Навучальны курс

Анлайн-курс

У жніўні-верасні 2023 года мы рэалізавалі анлайн-курс «Як стварыць мурал?»
для мастакоў і мастачак, а таксама арт-менеджараў і арт-менеджарак.
Ён складаўся з 10 анлайн-сесій з вядучымі куратар_камі гарадской прасторы і вулічнымі маста_чкамі.

Тэмы курса ўключалі:
— Разуменне placemaking і стварэнне ўстойлівага праекта ў гарадской прасторы.
— Даследаванне сацыяльнай ролі вулічнага мастацтва на прыкладах Бразіліі і Беларусі.
— Стварэнне муралаў на гарадскіх сценах: выбар месцаў, бюджэт, збор сродкаў і ўзгадненне.
— Постпрадакшн муралаў: жыццёвы цыкл муралаў, піяр і этыка вулічнага мастацтва.
— Стратэгіі збору сродкаў для мурала і іншых праектаў.
— Стрыт-арт і малы ўрбанізм, стварэнне аўтэнтычных месцаў і распазнаванне, калі месца становіцца неаўтэнтычным.
— Разуменне placemaking і стварэнне ўстойлівага праекта ў гарадской прасторы.
Выступоўцы: Міла Котка, Ірына Лукашэнка, Георгій Заборскі, Надзея Ількевіч і Вольга Кавальская.
У Artist talks выступілі беларускія вулічныя мастакі Vadik Fin, Hutka Smachna, Сяргей Русак і Дзіма Кашталян, якія падзяліліся сваімі праектамі, вопытам, стылямі і тэхнікамі.
Дзіма Кашталян
Больш за 30 маладых мастакоў і мастачак,
а таксама арт-менеджараў і арт-менеджарак прынялі ўдзел у праекце.

ПАДТРЫМЛІВАЮЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ

Для нас важна стварыць супольнасць, каб дапамагчы людзям пачаць свае падарожжа ў вулічным мастацтве.
Некалькі ўдзельнікаў і ўдзельніц ужо стварылі свае першыя вулічныя арт-праекты!