Свой апошні мурал Ціна Чартова вырашыла прысвяціць культавай асобе Кацярыне Габашвілі.
Кацярына была грузінскай пісьменніцай, феміністкай, і грамадскай дзеячкай, якая заклікала да сацыяльных рэформаў
на карысць эмансіпацыі жанчын.
Яна выхоўвалася ў заможнай сям'і і мела магчымасць атрымаць добрую адукацыю і быць актывісткай, пасля чаго заснавала
школу для жанчын у нястачы.
«Гэта добры прыклад таго, як можна
падтрымліваць іншых і дзяліцца
сваімі ведамі і вопытам.
Габашвілі — ікона для Грузіі, і я рада нагадаць грамадству яе гісторыю праз мурал», — кажа Чартава.